Reform.news

На волю выйшаў «вясновец» Уладзімір Лабковіч

Рэдакцыя Reform.news · 13 снежня 2025, 17:33

https://reform.news/be/na-volju-vyjshli-vjasno-cy-valjancin-stjefanovich-i-uladzimir-labkovich/

(абноўлена) На жаль, інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвердзілася. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Лабковіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Уладзімір Лабковіч — юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна», каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У 2023 годзе Уладзіміра Лабковіча прыгаварылі да 7 гадоў калоніі па «справе «Вясны». Праваабаронцаў прызналі вінаватымі ў кантрабандзе, здзейсненай арганізаванай групай, і фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Валянцін Стэфановіч — намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. У сакавіку 2023 года яго прыгаварылі да 9 гадоў калоніі па «справе «Вясны». Суддзя прызнала яго, а таксама Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Дзмітрыя Салаўёва вінаватымі ў кантрабандзе, здзейсненай арганізаванай групай, і фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Нагадаем, раней стала вядома, што на волю выйшаў палітвязень і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.

Рэклама

Пакінуць адказ