На волю выйшла палітвязня Наталля Левая. Яна на апошніх тэрмінах цяжарнасці

Галоўнае
Наталья Левая. Фото из linkedin

На волю выйшла палітвязня, ілюстратарка з Брэста Наталля Левая, паведамляе праект “Ружовыя касынкі”. Яна знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці.

Наталля некаторы час жыла ў Польшчы, працавала 2D-мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай, але ў снежні 2023 года вырашыла вярнуцца ў Беларусь. На мяжы яе затрымалі. Даныя пра ахвяраванні маглі быць атрыманы праз банкаўскія аперацыі, перапіску, праграмы для крыптавалют або тэлефон.

17 ліпеня 2024 года Брэсцкі абласны суд прыгаварыў яе да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 40 тысяч рублёў. Наталлю прызналі вінаватай па наступных артыкулах крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 361-1 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. страціў сілу ў 2021-м).

У красавіку 2025 года АНТ паказала прапагандысцкі сюжэт пра затрыманні за ахвяраванні, у тым ліку Наталлі.

У студзені 2026 года стала вядома, што Наталля зацяжарыла ў калоніі пасля спаткання з мужам, роды чакаюцца ў сакавіку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны