Наўседу выпісалі з бальніцы
Рэдакцыя Reform.news · 23 лютага 2026, 11:43
https://reform.news/be/na-sedu-vypisali-z-balnicy/Прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу выпісалі з бальніцы, куды ён трапіў учора. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі літоўскага прэзідэнта.
“У бліжэйшыя дні кіраўнік дзяржавы будзе працаваць дыстанцыйна”, — гаворыцца ў паведамленні.
Наўседа ў нядзелю атрымаў траўму ў сябе дома. Пасля аказання першай дапамогі яго шпіталізавалі. У бальніцы Віленскага ўніверсітэта літоўскаму прэзідэнту была зроблена аперацыя з прычыны ірванай раны левага перадплечча. Медыкі пакінулі Наўседу ў палаце да раніцы панядзелка.
