Reform.news

На польска-літоўскай мяжы спынілі фуру з мігрантамі

Рэдакцыя Reform.news · 3 ліпеня 2026, 09:35

https://reform.news/be/na-polska-lito-skaj-mjazhy-spynili-furu-z-migrantami/

Памежная ахова Польшчы паведаміла пра затрыманне вялікай групы мігрантаў на польска-літоўскай мяжы.

У грузавіку былі выяўлены 54 чалавекі, у тым ліку 30 грамадзян Пакістана, 15 — Афганістана і 9 — Бангладэш.

Мігрантаў перададуць літоўскаму боку ў рамках рэадмісіі.

У апошнія месяцы спробы мігрантаў парушыць беларуска-польскую мяжу практычна не фіксуюцца. Асноўны міграцыйны ціск засяроджаны на беларуска-латвійскай мяжы.

У далейшым людзі, якія перасеклі яе, спрабуюць трапіць далей у краіны Заходняй Еўропы праз Літву і Польшчу. Мігрантаў рэгулярна затрымліваюць на польска-літоўскай мяжы, дзе дзейнічае часовы кантроль.

Фота: Straż Graniczna
Фота: Straż Graniczna
Рэклама

Пакінуць адказ