Фото: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што на мяжы Польшчы і Беларусі затрыманы вядомы фатограф Андрэй Лянкевіч.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падставай стала “экстрэмісцкая падпіска”, якую выявілі ў тэлефоне. Фатографа чакае суд па адміністрацыйнай справе.
Андрэй Лянкевіч — вядомы фатограф, на яго рахунку больш за 80 выстаў у Еўропе, Азіі і ЗША. Яго фатаграфіі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у многіх краінах.