Фото: Reform.by
Сёння ў 19:00 па мінскім часе адбудзецца першае пасяджэнне новага складу Каардынацыйнай рады. З гэтага моманту паўнамоцтвы новага складу КР афіцыйна ўступаюць у сілу.
На пасаду спікера вылучаны два кандыдаты: Арцём Брухан (вылучаны «Кааліцыяй Латушкі і рухам «За Свабоду») і Андрэй Колас (вылучаны фракцыяй «Ваш голас»).
Старшынёй першага пасяджэння абраны Юрый Губарэвіч («Кааліцыя Латушкі і рух «За Свабоду»), а сакратаром — Яўген Караулаў («Наступ»).
Прамая трансляцыя пасяджэння будзе весціся на афіцыйным YouTube-канале Каардынацыйнай рады.