На мяжы Літвы, Польшчы і Беларусі ўсталявалі рачныя вароты для барацьбы з незаконнай міграцыяй
Рэдакцыя Reform.news · 30 верасня 2026, 13:18
https://reform.news/be/na-mjazhy-litvy-polshchy-i-belarusi-staljavali-rachnyja-varoty-dlja-baracby-z-nezakonnaj-migracyjaj/На рацэ Марыха на мяжы Беларусі, Літвы і Польшчы ўсталяваныя рачныя вароты для барацьбы з незаконнай міграцыяй, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы (VSAT).
Інжынерная канструкцыя ўсталяваная каля памежнага знака «Мара» ў зоне адказнасці пагранзаставы Капчамесціс Варэнскага пагранатрада VSAT. Гэта польскі праект.
Вароты злучаныя з усталяваным на літоўскім баку фізічным бар’ерам і аналагічным збудаваннем на польскім баку.
Як тлумачыць літоўская пагранслужба, канструкцыя забяспечыць памежнікам аператыўны доступ да гэтага ўчастка і дапаможа спыняць незаконнае перасячэнне мяжы.
