Скриншот видео
Увечары 9 чэрвеня на магістральным газаправодзе каля горада Кізілюрт (Дагестан, РФ) адбыліся тры выбухі, паведамляе расійскае МНС.
Прарыў газавай трубы дыяметрам 1200 мм адбыўся побач з АЗС. На месцы здарэння назіраецца факельнае гарэнне. Вышыня полымя дасягае 15 м.
Некалькі дзясяткаў кіламетраў газаправода перакрыты. Пра пацярпелых не паведамляецца.