Іран збіў амерыканскі верталёт над Армузскім пралівам. Трамп паабяцаў адказаць

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў, што амерыканскі верталёт Apache быў збіты Іранам над Армузскім пралівам, і паабяцаў адказаць на атаку.

«Мяне толькі што праінфармавалі нашы выдатныя вайскоўцы, што мінулай ноччу іранцы збілі адзін з нашых высокатэхналагічных верталётаў Apache, які патруляваў раён над Армузскім пралівам. На борце знаходзіліся два пілоты, абодва жывыя і не атрымалі раненняў. Тым не менш Злучаныя Штаты, безумоўна, павінны адказаць на гэтую атаку», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.

Пра крушэнне верталёта AH-64 Apache каля ўзбярэжжа Амана раней паведаміла Цэнтральнае камандаванне ўзброеных сіл ЗША. Двух членаў экіпажа эвакуявалі праз дзве гадзіны пасля крушэння.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!