Reform.news

На беларуска-польскай мяжы перахапілі цыгарэты на 6,6 млн долараў

Рэдакцыя Reform.news · 30 чэрвеня 2026, 17:54

https://reform.news/be/na-belaruska-polskaj-mjazhy-perahapili-cygarjety-na-6-6-mln-dolara/

Польскія мытнікі перахапілі партыю цыгарэт з рынкавым коштам больш за 25 млн злотых на польска-беларускай мяжы. Гэта найбуйнейшая спроба кантрабанды ў Люблінскім ваяводстве за некалькі гадоў, паведамляе Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы.

Нелегальны груз выявілі ў двух кантэйнерах з Кітая на чыгуначнай станцыі Малашэвічы. Паводле дакументаў, у кантэйнерах перавозіліся рэкламныя шчыты з Кітая ў Чэхію і Германію.

У абодвух кантэйнерах сярод задэклараваных шчытоў мытнікі знайшлі пачкі з цыгарэтамі. Было канфіскавана больш за 1,2 млн пачак цыгарэт. Іх рынкавы кошт ацэньваецца ў больш як 25 млн злотых (6,6 млн долараў). На відэа можна заўважыць, што прынамсі частка кантрабанды — гэта беларускія цыгарэты Queen Menthol.

Скрыншот відэа
Фота: gov.pl
Фота: gov.pl

Рэклама

Пакінуць адказ