Моджтаба Хаменеи. Фото IRNA
Прадстаўнік МЗС Ірана Эсмаіл Багаі ў інтэрв’ю Corriere della Sera пацвердзіў, што новы вярхоўны лідар краіны Моджтаба Хаменеі паранены, але адчувае сябе добра.
“Ён паранены, але адчувае сябе добра. Я не ведаю, калі ён выступіць са сваёй першай прамовай. На пасаду новага вярхоўнага лідара прэтэндавалі тры або чатыры чалавекі, але большасць у Савеце экспертаў абрала яго ў адпаведнасці з Канстытуцыяй. Гэта паказвае, што нашай сістэмай кіруе не адзін чалавек», — сказаў ён.
Інфармацыя пра раненне Моджтабы Хаменеі цыркулюе з моманту атакі, якая прывяла да смерці яго бацькі Алі Хаменеі, папярэдняга кіраўніка Ірана. Раненне Моджтабы Хаменеі да гэтага абвяргалася, а затым зноў з’яўляліся звесткі пра яго.
Багаі таксама заявіў, што Іран поўны рашучасці абараняць сябе. Ён падкрэсліў, што Тэгеран не адчувае ніякай варожасці да суседзяў.
«Мы не нападаем на нашых суседзяў; мы абараняемся ад агрэсараў, якія выкарыстоўваюць іх тэрыторыі», — сказаў ён, дадаўшы, што ў мінулым годзе ўдар па амерыканскай базе ў Катары быў нанесены з максімальнай стрыманасцю.
Прадстаўнік МЗС Ірана таксама запэўніў, што народ краіны — патрыёты.
«Гэта прапаганда. Трамп дапусціў памылку ў разліках. Ён думаў, што калі яны нападуць на Іран і яго лідараў, людзі выйдуць на вуліцы супраць урада. Ён не ведае, што большасць іранцаў — патрыёты. Ім можа не падабацца сістэма, але яны любяць сваю краіну. Намеры Трампа наўпрост звязаны з існаваннем Ірана», — сказаў ён.