МИД Беларуси. Скриншот эфира "Беларусь 1"
МЗС Беларусі выступіў з заявай у сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе і заклікаў беларускіх грамадзян устрымацца ад паездак у краіны рэгіёна.
У знешнепалітычным ведамстве заклікалі бакі, уцягнутыя ў абмен ударамі, адмовіцца ад далейшай канфрантацыі і вярнуцца да ўрэгулявання “рознагалоссяў палітыка-дыпламатычнымі” метадамі.
“З занепакоенасцю сочым за абвастрэннем сітуацыі паміж Ізраілем і Іранам, якое закранула таксама дружалюбныя краіны Заліва. Заклікаем уцягнутыя ў абмен ударамі краіны адмовіцца ад небяспечнай канфрантацыі і вярнуцца да вырашэння ўсіх рознагалоссяў палітыка-дыпламатычным шляхам”, — гаворыцца ў тэксце, апублікаваным у 14:48 па Мінску.
Беларусам, якія знаходзяцца ў рэгіёне, рэкамендавалі выконваць патрабаванні мясцовых уладаў, пазбягаць месцаў масавага знаходжання людзей і не здымаць удары і іх наступствы. Тым, хто планаваў паездкі ў краіны рэгіёна, раяць удакладняць інфармацыю пра змены маршрутаў у авіяперавозчыкаў і тураператараў у сувязі з закрыццём паветранай прасторы.
У ведамстве заявілі, што консульскія службы беларускіх пасольстваў у Ізраілі, Іране, Катары і ААЭ аказваюць дапамогу грамадзянам.
Тэлефоны экстранай сувязі: