Мытня завяла справу на ўкраінца за спробу вывазу 37 тысяч долараў

62-гадовы грамадзянін Украіны пазбавіўся буйной сумы грошай на мяжы Беларусі і Польшчы, а таксама стаў фігурантам крымінальнай справы. Пра гэта паведамілі ў ДМК.

Мужчына перасякаў мяжу з боку Беларусі ў пункце пропуску “Брэст”. Падчас вуснага апытання ён заявіў, што не мае тавараў і грошай, якія неабходна дэклараваць. Аднак у асабістых рэчах украінскага грамадзяніна былі выяўлены 37 тыс. долараў.

Узбуджана крымінальная справа. Да рашэння суда грошы канфіскаваныя.

Пры перасячэнні мяжы неабходна дэклараваць сумы звыш 10 тыс. долараў наяўнымі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!