Мытня завяла справу на ўкраінца за спробу вывазу 37 тысяч долараў
Рэдакцыя Reform.news · 6 сакавіка 2026, 11:55
https://reform.news/be/mytnja-zavjala-spravu-na-krainca-za-sprobu-vyvazu-37-tysjach-dolara/62-гадовы грамадзянін Украіны пазбавіўся буйной сумы грошай на мяжы Беларусі і Польшчы, а таксама стаў фігурантам крымінальнай справы. Пра гэта паведамілі ў ДМК.
Мужчына перасякаў мяжу з боку Беларусі ў пункце пропуску “Брэст”. Падчас вуснага апытання ён заявіў, што не мае тавараў і грошай, якія неабходна дэклараваць. Аднак у асабістых рэчах украінскага грамадзяніна былі выяўлены 37 тыс. долараў.
Узбуджана крымінальная справа. Да рашэння суда грошы канфіскаваныя.
Пры перасячэнні мяжы неабходна дэклараваць сумы звыш 10 тыс. долараў наяўнымі.
