Мытня спыніла спробу правезці партыю дзіцячага харчавання на 2 млн рублёў

Беларускія мытнікі спынілі спробу правезці партыю дзіцячага харчавання на суму 2 млн рублёў.

Як расказалі ў ДМК, грузавік польскага перавозчыка накіроўваўся праз пункт пропуску «Казловічы». Паводле дакументаў ён перавозіў дзіцячае харчаванне на суму 294 тыс. рублёў. Транспартны сродак адправілі на дагляд, цягам якога высветлілася, што насамрэч у грузавіку знаходзілася больш дарагое дзіцячае харчаванне, кошт якога складаў больш за 2 млн рублёў.

Распачаты адміністратыўны працэс.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!