Мужчына затрыманы на польска-беларускай мяжы — праваабаронцы

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома пра затрыманне на выходных мужчыны пры перасячэнні польска-беларускай мяжы. Абставіны затрымання і далейшы лёс мужчыны не раскрываюцца.

У цэнтры падкрэслілі, што ў беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў найбліжэйшым горадзе, пасля чаго прызначаюць штраф і вызваляюць, альбо падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту. Некаторых таксама затрымліваюць па крымінальных справах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!