Фото: Офис Тихановской
Святлана Ціханоўская прызначыла дарадцам па пытаннях экалогіі Дзмітрыя Кучука.
Як паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, яго задачай будзе распрацоўка пазіцыі па пытаннях экалогіі, развіццё супрацоўніцтва з зялёнымі арганізацыямі, каардынацыя мерапрыемстваў да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС, у тым ліку правядзенне «Чарнобыльскага шляху». Кучук таксама будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рэформаў і заканадаўчых ініцыятыў для новай Беларусі. Ён будзе працаваць па-за штатам.
«Цяпер важная задача — падрыхтоўка мерапрыемстваў з нагоды 40-годдзя катастрофы на ЧАЭС. Гэта актуальна і ў кантэксце вайны, і ядзерных пагрозаў, і верагоднай пабудовы новага блоку АЭС. Я думаю, што досвед і прафесіяналізм Дзмітрыя дапамогуць нам прасоўваць ідэі ўстойлівага экалагічнага развіцця, а таксама ўмацаваць адносіны з грамадзянскай супольнасцю», — сказала Святлана Ціханоўская.
Дзмітрый Кучук — былы палітвязень. Ён быў вызвалены і вывезены з краіны ў верасні мінулага года. У Беларусі ён узначальваў ліквідаваную партыю «Зялёныя».