Фото: brest.mchs.gov.by
Мужчына затрымаўся ў пітным калодзежы глыбінёй каля 10 метраў у Брэсце. Інцыдэнт адбыўся сёння на тэрыторыі прыватнага домаўладання па вуліцы Прахадной.
Ён спусціўся туды, каб пачысціць яго, але самастойна выбрацца не змог. Прыбылыя супрацоўнікі МНС з дапамогай спецыяльнага абсталявання паднялі пацярпелага на паверхню і перадалі медыкам. У шпіталізацыі ён не меў патрэбы, паведамілі ў прэс-службе ведамства.