Мужчына пацярпеў ад разрыву ацяпляльнага катла ў Слуцкім раёне

Мужчына атрымаў траўмы ў выніку разрыву ацяпляльнага катла ў Слуцкім раёне. Як паведамілі ў МНС, здарэнне адбылося ў аўторак раніцай.

Катёл разарваўся ў памяшканні кацельні жылога дома ў аграгарадку Леніна Слуцкага раёна. Пажару не адбылося. Разбураны 3 кв. м вонкавай сцяны, пашкоджаны катёл і аконны блок. Шпіталізаваны гаспадар дома 1962 года нараджэння. У яго дыягнаставаны траўмы рознай ступені цяжкасці.

Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!