Фото: МЧС
Жанчына ўтапілася ў каналізацыйным калодзежы ў Браслаўскім раёне. Паведамленне аб здарэнні паступіла ў МНС сёння ноччу ў 4:49.
Жанчына 1987 года нараджэння ўтапілася ў каналізацыйным калодзежы на вуліцы Савецкай у аграгарадку Богіна Браслаўскага раёна.
“З абставінаў здарэння ўстаноўлена, што загінулая 10 лютага каля 23:00 выйшла прагуляцца перад сном і дадому не вярнулася. Сваякі, занепакоеныя яе працяглай адсутнасцю, выйшлі на пошукі і выявілі каля дома адкрыты каналізацыйны калодзеж, унутры якога знайшлі жанчыну без прыкмет жыцця”, – гаворыцца ў паведамленні МНС.
Праводзіцца праверка.