FT: Зяленскі можа абвясціць аб правядзенні выбараў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 24 лютага можа абвясціць аб плане правядзення прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндуму. Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на ўкраінскія і еўрапейскія крыніцы.

Паводле інфармацыі выдання, ва Украіне ўжо пачалі планаваць правядзенне галасавання. FT адзначае, што ЗША ціснуць на Кіеў, каб правесці выбары і рэферэндум да 15 мая, інакш Украіна можа застацца без амерыканскіх гарантый бяспекі.

Крыніцы, блізкія да Зяленскага, кажуць, што ён і яго каманда далі зразумець адміністрацыі Трампа, што яны гатовыя да надзвычай сціснутых тэрмінаў, нягледзячы на лагістычныя цяжкасці правядзення выбараў у сціслыя тэрміны ва ўмовах вайны.

Выданне таксама адзначае, што ўкраінскія і заходнія афіцыйныя асобы лічаць, што графік наўрад ці будзе выкананы, паколькі ён таксама залежыць ад дасягнення дамоўленасцяў аб мірным пагадненні з РФ. Адначасова план правесці выбары дэманструе імкненне Зяленскага запэўніць ЗША ў тым, што Кіеў не зацягвае дасягненне мірнай здзелкі, калі такая будзе дасягнута.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!