Reform.news

МУС Беларусі ўключыла ў спіс «экстрэмістаў» яшчэ 25 чалавек

Рэдакцыя Reform.news · 8 мая 2026, 12:37

https://reform.news/be/mus-belarusi-kljuchyla-spis-jekstrjemista-jashchje-25-chalavek/

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 25 чалавек.

З іх 19 асуджаныя за “садзейнічанне экстрэмізму” паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Цяпер у «экстрэмісцкім спісе» 6603 прозвішчы.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Рэклама

Пакінуць адказ