Муравейка звольнены з ваеннай службы ў запас паводле ўзросту
Рэдакцыя Reform.news · 29 верасня 2026, 07:18
https://reform.news/be/muravejka-zvolneny-z-vaennaj-sluzhby-zapas-pavodle-zrostu/Былы начальнік Генштаба Павел Муравейка звольнены з ваеннай службы ў запас паводле ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Пра гэта гаворыцца ва ўказе №327 ад 28 верасня аб яго прызначэнні намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ва ўказе змяшчаецца спасылка на падпункт 210.1 пункта 210 Палажэння аб парадку праходжання ваеннай службы. Гэтая норма прадугледжвае звальненне ваеннаслужачага па дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе. Павел Муравейка мае званне генерал-маёра, для якога гранічны ўзрост устаноўлены ў 55 гадоў.
26 верасня 2026 года Паўлу Муравейку якраз споўнілася 55 гадоў.
Указам Муравейку таксама прысвоены вышэйшы клас 2-га рангу дзяржаўнага грамадзянскага служачага.
