Вайна ЗША супраць Ірана працягвае ўплываць на рынак нафты. Міжнароднае энергетычнае агенцтва ў свежай справаздачы аб стане рынку канстатавала скарачэнне здабычы і павысіла прагноз зніжэння попыту на асноўную сыравіну.
Попыт на нафту сёлета знізіцца на 2,5 млн барэляў за суткі, што на 940 тыс. барэляў больш, чым у рэлізе месячнай даўнасці. У 2027 годзе попыт вырасце на 2,6 млн барэляў за суткі да 105 млн барэляў за суткі.
У жніўні здабыча нафты скарацілася на 1,6 млн барэляў за суткі да 100,1 млн барэляў за суткі. Здабыча сыравіны ў Персідскім заліве была ніжэйшай на 10 млн барэляў за суткі з-за напружанасці ў рэгіёне, якая захоўваецца. Агульны аб’ём экспарту нафты з краін Персідскага заліва ў жніўні ацэньваецца прыкладна ў 13 млн барэляў за суткі, што складае амаль палову даваеннага ўзроўню.
У сярэднім за год прапанова нафты скароціцца на 5,7 млн барэляў за суткі да 100,7 млн барэляў за суткі. МЭА чакае аднаўлення здабычы ў Персідскім заліве толькі ў наступным годзе.
Прырост здабычы ў 2027 годзе прагназуецца на ўзроўні 8 млн барэляў за суткі да 108,7 млн барэляў за суткі.
Сусветныя запасы нафты ў жніўні скараціліся яшчэ на 95 млн барэляў. З лютага яны зменшыліся на 507 млн барэляў.
