Мядзведзь праінспектаваў латвійска-беларускую мяжу
Рэдакцыя Reform.news · 23 красавіка 2026, 16:24
https://reform.news/be/mjadzvedz-prainspektava-latvijska-belaruskuju-mjazhu/На мінулым тыдні да ўчастка латвійска-беларускай мяжы каля вёскі Каплава выйшаў мядзведзь. Ён трапіў на камеры назірання латвійскіх памежнікаў.
Мядзведзь падышоў да агароджы з латвійскага боку, крыху пакапаўся ў зямлі, стаў на заднія лапы і, ацаніўшы вышыню агароджы, адмовіўся ад спробы перабрацца ў Беларусь. Затым мядзведзь няспешна пайшоў па дарозе ўздоўж агароджы.
