Мінздароўя: пагрозы для жыцця пацярпелых у Грузіі няма
Рэдакцыя Reform.news · 13 жніўня 2026, 10:11
https://reform.news/be/minzdaro-ja-pagrozy-dlja-zhyccja-pacjarpelyh-u-gruzii-njama/Пагрозы для жыцця беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, няма. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага Мінздароўя.
Адзначаецца, што міністр аховы здароўя знаходзіцца на пастаяннай сувязі са сваім грузінскім калегам.
Учора ў Грузіі мікрааўтобус з беларускімі турыстамі ўпаў у цясніну. Загінулі чатыры чалавекі, пацярпелі 15 чалавек, у тым ліку шасцёра непаўналетніх.
Чатыры чалавекі дастаўлены ў бальніцы гарадоў Азургеті і Чахатуры. Адзінаццаць чалавек — у Рэспубліканскую бальніцу Батумі. Двое знаходзяцца ў рэанімацыі.