Моцны землятрус адбыўся ў Японіі

У Японіі адбыўся землятрус магнітудай 7. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў прэфектуры Кумамота на востраве Кюсю на глыбіні 10 км. Было выдадзена папярэджанне аб цунамі для двух раёнаў.

На востраве Кюсю быў спынены рух усіх цягнікоў. Каля 48 тыс. хатніх гаспадарак засталіся без электраэнергіі. На атамных электрастанцыях інцыдэнтаў не зафіксавана.

Дакладных даных аб пацярпелых пакуль няма. Аднак выратавальныя службы атрымалі выклікі на дэблакіроўку людзей, якія апынуліся пад абрушанымі канструкцыямі, паведамляе Kyodo.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!