Фото: customs.gov.by
Міністэрства транспарту і камунікацый прыняло рашэнне аптымізаваць рух аўтобусаў праз мяжу Беларусі з Польшчай. Пра гэта паведамляе БАМАП.
Асацыяцыя атрымала ліст Мінтранса ад 27 лістапада, якім вызначаны новы парадак праезду праз мяжу аўтобусаў, што выконваюць пасажырскія перавозкі ў рэгулярных зносінах.
У адпаведнасці з ім, да 15 снежня перавозчыкі, якія маюць дазволы на праезд праз пункты пропуску «Брузгі» і «Бераставіца», могуць ездзіць праз пункты пропуску «Брэст» і «Бераставіца».
З 16 снежня ўладальнікі дазволаў на праезд праз «Брузгі» і «Бераставіцу» змогуць ездзіць толькі праз «Бераставіцу».