Reform.news

Мінская і Віцебская вобласці паднялі кошт праезду ў грамадскім транспарце

Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 07:28

https://reform.news/be/minskaja-i-vicebskaja-voblasci-padnjali-kosht-praezdu-gramadskim-transparce/

Кошт праезду ў грамадскім транспарце ў Мінскай і Віцебскай вобласцях павялічыўся з 26 лістапада.

У адпаведнасці з рашэннем Мінаблвыканкама №1450 ад 25 лістапада адна паездка ў аўтобусе цяпер будзе каштаваць 1,15 рубля. Тарыф павялічаны на 10 капеек.

Віцебскі аблвыканкам рашэннем №880 ад 25 лістапада ўстанавіў аналагічны тарыф на праезд у аўтобусах, тралейбусах і трамваях на звычайных і хуткасных маршрутах — 1,15 рубля, на экспрэсных маршрутах ён складзе 1,25 рубля.

Тарыфы павялічаныя на 10 капеек. Раней рашэнні аб павелічэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце былі прынятыя ў Мінску і іншых абласцях.

Гэта другое павышэнне тарыфаў у 2026 годзе. Першае было зроблена ў сакавіку.

Рэклама

Пакінуць адказ