Міністр культуры Беларусі выказаўся за дрэс-код у тэатрах
Рэдакцыя Reform.news · 28 сакавіка 2026, 14:29
https://reform.news/be/ministr-kultury-belarusi-vykaza-sja-za-drjes-kod-u-tjeatrah/Міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі выказаўся за ўвядзенне дрэс-кода ў тэатрах, аднак адзначыў, што прымусовыя меры ў гэтым пытанні недарэчныя. Гэта прагучала ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ.
Паводле слоў міністра, паход у тэатр павінен успрымацца як свята, а знешні выгляд гледачоў — выяўляць павагу да працы артыстаў і ўсіх, хто стаіць за стварэннем спектакля.
«Людзі павінны разумець, што паход у тэатр — падобны да свята. Вельмі шмат людзей працуе, каб стварыць гэта свята для гледача», — сказаў Чарнецкі.
«Канешне, прымусова ўводзіць дрэс-код – справа няўдзячная. Кожны глядач павінен разумець, куды ён прыходзіць – гэта цалкам дакладна», – дадаў ён.
