Мінінфарм абяцае адрэагаваць на выдаленне каналаў дзяржСМІ з YouTube
Рэдакцыя Reform.news · 3 красавіка 2026, 21:00
https://reform.news/be/mininfarm-abjacae-adrjeagavac-na-vydalenne-kanala-dzjarzhsmi-z-youtube/Міністэрства інфармацыі назвало выдаленне каналаў беларускіх дзяржСМІ з YouTube недружалюбным крокам і паабяцала прыняць меры рэагавання.
«Сёння відэахостынг YouTube амерыканскай кампаніі Google выдаліў беларускія каналы БелТА, СТБ і АНТ.
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь негатыўна ацэньвае гэты недружалюбны і беспадстаўны крок і пакідае за сабой права на прыняцце неабходных мер рэагавання», — заяўляе Мінінфарм.
Белтэлерадыёкампанія заявіла, што YouTube можа быць прызнаны экстрэмісцкім і цалкам заблакаваны ў Беларусі.
