Мінімальны памер аліментаў могуць перагледзець у Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 26 кастрычніка 2026, 08:27
https://reform.news/be/minimalny-pamer-alimenta-moguc-peragledzec-u-belarusi/У Беларусі рыхтуецца перагляд мінімальных памераў аліментаў. Пра гэта ў эфіры СТБ паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення Мінюста Алена Расолька.
“У цяперашні час у дзяржаўных органах прапрацоўваецца пытанне па карэкціроўцы мінімальнага памеру аліментаў. І, магчыма, у найбліжэйшы час будуць нейкія змены ў гэтым кірунку”, – сказала яна.
Цяпер мінімальны памер аліментаў прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму. На адно дзіця ён складае 25%, на дваіх дзяцей — 33%, а на траіх і больш дзяцей — 50%.