Мінгарвыканкам змяніў час дзеяння тарыфаў на паркоўку

Мінгарвыканкам рашэннем №381 ад 5 лютага змяніў часавыя прамежкі для тарыфікацыі паркоўкі ў сталіцы. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

У кастрычніку мінулага года Мінгарвыканкам устанавіў у Мінску тры зоны платных паркоўкаў. Пры гэтым на частцы паркоўкаў платнымі былі часавыя прамежкі з 8 да 20 гадзін, а на частцы паркоўкаў у перыяд з 20 гадзін да 8 гадзін прымяняліся паніжаныя тарыфы.

Цяпер гэтыя часавыя прамежкі зменены на:

  • з 8 да 18 гадзін,
  • з 18 да 8 гадзін.

Такім чынам паркоўкі, не абсталяваныя прыладамі па ўліку часу і разліку платы за карыстанне аўтамабільнай паркоўкай, тэхнічнымі сродкамі, якія перашкаджаюць у выпадку нявыплаты дадзенай платы выезду транспартнага сродку, будуць бясплатнымі ўжо з 18 гадзін. А на паркоўках, абсталяваных указанымі прыладамі і сродкамі, з 18 гадзін будзе прымяняцца паніжаны тарыф. Часавыя прамежкі не прымяняюцца да паркоўкі на вуліцы Замкавай, а таксама на тэрыторыі Верхняга горада і Траецкага прадмесця – там плата спаганяецца кругласутачна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!