Фото: Alexander Mils / Unsplash.com
Міністэрства фінансаў з 28 студзеня пачне размяшчэнне 9-га і 10-га выпускаў аблігацый для фізасобаў, намінаваных у доларах. Аблігацыі на прад’яўніка будуць размяшчацца праз аддзяленні «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка».
Аб’ём 9-га выпуску складзе 35 млн долараў. Намінал адной аблігацыі — 1000 долараў. Тэрмін абарачэння — 2 гады. Аблігацыі павінны быць пагашаныя 28 студзеня 2028 года. Па іх устаноўлена стаўка ў памеры 2,7% гадавых. Даход будзе выплачвацца адзін раз на год. Датэрміновы выкуп аблігацый не прадугледжаны.
Параметры 10-га выпуску дакладна такія ж. Адзінае адрозненне — намінал аблігацыі. Ён складзе 5000 долараў.
Набыць аблігацыі змогуць фізасобы — як рэзідэнты, так і нерэзідэнты Беларусі.