Reform.news

Мінабароны паказала нядбайных работнікаў АПК, прызваных на зборы па распараджэнні Лукашэнкі

Рэдакцыя Reform.news · 19 жніўня 2026, 10:30

https://reform.news/be/minabarony-pakazala-njadbajnyh-rabotnika-apk-pryzvanyh-na-zbory-pa-rasparadzhjenni-lukashjenki/

Міністэрства абароны апублікавала фатаграфіі ваенных збораў, якія праходзяць “нядобрасумленныя спецыялісты сельгаспрадпрыемства”, прызваныя па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамілі ў міністэрстве, прызваныя работнікі АПК знаходзяцца ў адным з падраздзяленняў спецаперацый, яны адпрацоўваюць элементы тактычнай падрыхтоўкі на ваенным палігоне.

“Падчас заняткаў яны пераадолелі псіхалагічную паласу, прайшлі абкатку баявымі машынамі БТР-70МБ1 і адпрацавалі эвакуацыю падраздзяленняў на бронетранспарцёрах у раён засяроджвання”, – гаворыцца ў паведамленні.

У далейшым іх адправяць на мяжу для выканання “вучэбна-баявых задач”.

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што было прызвана каля 500 чалавек, з якіх сфарміравалі батальённа-тактычныя групы. Падчас наведвання Вілейкі ён прапаноўваў выкарыстоўваць іх для вяртання ў севазварот зямель у раёне.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Рэклама

Пакінуць адказ