Мінабароны Беларусі правядзе чарговы “антыфашысцкі кангрэс”
Рэдакцыя Reform.news · 10 чэрвеня 2026, 08:10
https://reform.news/be/minabarony-belarusi-pravjadze-chargovy-antyfashyscki-kangrjes/Міністэрства абароны Беларусі 25–27 чэрвеня правядзе чарговы “антыфашысцкі кангрэс”.
Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, запрашэнні накіраваны вайскоўцам з краін СНД, а таксама “прадстаўнікам замежнай грамадскасці, якія падзяляюць ідэі антыфашызму”.
Пленарнае пасяджэнне адбудзецца ў Цэнтральным доме афіцэраў. Таксама будуць арганізаваны тэматычныя выставы, якія прадставяць Нацыянальная акадэмія навук, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі.
