Reform.news

Мінабароны Беларусі паказала вайсковым аташэ польскі плот у Белавежскай пушчы

Рэдакцыя Reform.news · 15 мая 2026, 10:18

https://reform.news/be/minabarony-belarusi-pakazala-vajskovym-atashje-polski-plot-u-belavezhskaj-pushchy/

Міністэрства абароны Беларусі арганізавала для вайсковых аташэ, акрэдытаваных пры ведамстве, паездку ў Белавежскую пушчу. Мяркуючы па ўсім, яе мэтай была дэманстрацыя польскага плота.

Як паведамілі ў Дэпартаменце міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны, аташэ наведалі не працуючы на дадзены момант пункт пропуску “Перароў”.

“Ім была даведзеная інфармацыя пра сітуацыю ў памежнай зоне, а таксама паказаная 5,5-метровая сцяна, якая пабудаваная ў рэліктавым лесе”, — гаворыцца ў паведамленні.

Трэба адзначыць, што на гэтым пункце пропуску 28 красавіка адбыўся абмен 5 на 5, у выніку якога быў вызвалены Анджэй Пачобут.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Рэклама

Пакінуць адказ