Фото: МВД
Прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне 35-гадовага жыхара Брэста і 37-гадовага жыхара Маларыцкага раёна. Яны абвінавачваюцца ў незаконным перамяшчэнні праз мяжу пораху.
“Фігуранты пад аператыўным кантролем міліцыянераў прывезлі з Польшчы забаронены груз і захоўвалі яго на складзе ў абласным цэнтры. У момант адпраўкі небяспечнага тавару ў Расію пры сілавой падтрымцы байцоў атрада спецпрызначэння “Шторм” унутраных войскаў МУС і супрацоўнікаў ДАІ УУС на трасе М-1 затрымана фура, якая належыць брэсцкай арганізацыі. У ёй выяўлена і канфіскавана 32 кг рэчыва, якое паводле заключэння эксперта з’яўляецца порахам”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.
Узбуджана крымінальная справа. Следчыя спрабуюць устанавіць атрымальнікаў грузу ў Расіі, іх матывы і мэты.