Міліцыя Беларусі з першага верасня будзе абшукваць школьнікаў паводле новых правілаў. Асноўнай зменай стане магчымасць дагляду асабістых рэчаў у прысутнасці педагагічнага работніка.
Як паведаміў БелТА начальнік Дэпартамента аховы МУС Беларусі Аляксандр Шэпелеў, раней для правядзення дагляду непаўналетніх патрабавалася прысутнасць законных прадстаўнікоў дзіцяці. Паводле новых правілаў (пастанова Савета міністраў Беларусі ад 19 чэрвеня 2026 года №307), дагляд можна праводзіць у прысутнасці педагагічнага работніка.
“Нашы супрацоўнікі і ахоўнікі маюць права правесці дагляд асабістых рэчаў навучэнцаў, калі ёсць падазрэнне, што дзіця спрабуе пранесці забароненыя прадметы. Такім чынам мы можам папярэдзіць патэнцыйныя надзвычайныя сітуацыі. Да забароненых для праносу адносяцца тыя прадметы, якімі магчыма прычыніць шкоду навакольным і ўстановам адукацыі”, – патлумачыў Шэпелеў.
Паводле яго слоў, абнаўленне парадку дагляду не азначае, што ён будзе праводзіцца ў дачыненні да ўсіх школьнікаў.
“Мы цудоўна ведаем, на каго з вучняў трэба звярнуць асаблівую ўвагу, атрымліваем гэтую інфармацыю ад педагогаў і супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх”, – сказаў ён.
