Міклашэвіч і Сукала адпраўлены ў адстаўку
Рэдакцыя Reform.news · 20 снежня 2025, 09:50
https://reform.news/be/miklashjevich-i-sukala-adpra-leny-adsta-ku/Старшыні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў Пётр Міклашэвіч і Валянцін Сукала выйшлі ў адстаўку. Гэта вынікае з тэкстаў рашэнняў Усебеларускага народнага сходу аб зняцці і прызначэнні суддзяў (№3 і №5).
Нагадаем, учора Канстытуцыйны суд узначаліў член Савета Рэспублікі Сяргей Сівец, а Вярхоўны суд — генпракурор Андрэй Швед.
Трэба адзначыць, што Пятру Міклашэвічу ў гэтым годзе споўніўся 71 год, а Валянціну Сукалу — 83 гады.