Мігранты спрабавалі парушыць польскую мяжу ў суботу і нядзелю
Рэдакцыя Reform.news · 18 мая 2026, 12:20
https://reform.news/be/migranty-sprabavali-parushyc-polskuju-mjazhu-subotu-i-njadzelju/Польскія памежнікі ў суботу і нядзелю зафіксавалі спробы мігрантаў перайсці мяжу з боку Беларусі.
Як паведамілі ў Падляскім аддзеле Памежнай аховы Польшчы, у суботу было зафіксавана 11 спроб, а ў нядзелю — 10. Большасць замежнікаў вярнулася ўглыб беларускай тэрыторыі пры выглядзе патрулёў.
Пры спробах перабрацца праз агароджу мігранты карысталіся лесвіцамі. Сярод парушальнікаў былі грамадзяне Афганістана і Пакістана.
З пачатку года ў Падляскім ваяводстве зарэгістравана каля 190 спроб парушэння мяжы.
