Метэазонды з цыгарэтамі перахапілі ў Літве

4 лютага літоўскія памежнікі перахапілі тры партыі беларускіх цыгарэт, перакінутых у Літву з дапамогай метэазондаў. Было канфіскавана 7400 пачак.

Па падазрэнні ў датычнасці да кантрабанды затрыманыя два чалавекі, паведамляе LRT.

З пачатку гэтага года літоўскія памежнікі перахапілі 30 метэазондаў з цыгарэтамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!