Reform.news

Метэазонд з цыгарэтамі зноў прыляцеў у Літву

Рэдакцыя Reform.news · 13 лютага 2026, 16:16

https://reform.news/be/metjeazond-z-cygarjetami-zno-pryljace-u-litvu/

У чацвер, 12 лютага, літоўскія памежнікі перахапілі 1520 пачкаў беларускіх цыгарэт, дастаўленых у Літву метэазондам.

Паветраны шар з грузам знайшлі ў Варэнскім раёне. Да пакета з цыгарэтамі быў прымацаваны GPS-трэкер. Распачата дасудовае расследаванне, паведамляе памежная служба Літвы.

З пачатку года ў Літве перахапілі 45 метэазондаў з цыгарэтамі, якія прыляцелі з Беларусі (29 у студзені і 16 у лютым). Агульны кошт цыгарэт складае каля 540 тысяч еўра. Затрымана 22 чалавекі, звязаных з кантрабандай цыгарэт па паветры.

Фото: vsat.lrv.lt
Фото: vsat.lrv.lt
Рэклама

Пакінуць адказ