Reform.news

Мемуары нямецкага военачальніка канфіскавалі з продажу на маркетплэйсе

Рэдакцыя Reform.news · 13 мая 2026, 10:57

https://reform.news/be/memuary-njameckaga-voenachalnika-kanfiskavali-z-prodazhu-na-marketpljejse/

Пракуратура Заводскага раёна Мінска адсправаздачылася пра чарговае дасягненне ў барацьбе з “экстрэмізмам”.

Паводле яе патрабавання з аднаго з маркетплэйсаў прыбралі кнігу Гайнца Гудэрыяна «Успаміны нямецкага генерала. Танкавыя войскі Германіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945». У лістападзе мінулага года яе ўнеслі ў рэспубліканскі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Трэба адзначыць, што мемуары Гудэрыяна, у пяцідзясятыя гады мінулага стагоддзя неўзабаве пасля іх выдання ў Германіі друкаваліся ў перакладзе на рускую мову ў СССР выдавецтвам “Воениздат”. Пры гэтым некаторыя моманты ў іх падвяргаліся цэнзуры.

Рэклама

Пакінуць адказ