МАЗ знізіў продажы грузавікоў у Расіі ў студзені — маі
Рэдакцыя Reform.news · 3 ліпеня 2026, 14:18
https://reform.news/be/maz-znizi-prodazhy-gruzaviko-u-rasii-studzeni-mai/Продажы грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода ў Расіі знізіліся ў студзені — маі.
Паводле даных «Автостат Инфо», у маі ў Расіі былі зарэгістраваныя 246 грузавікоў МАЗа, што на 8% менш, чым год таму.
За пяць месяцаў МАЗ рэалізаваў у РФ 1258 машын, што на 10% менш, чым у мінулым годзе.
Аб’ём расійскага рынку грузавікоў у маі склаў 3837 машын, што на 22% менш, чым у красавіку гэтага года. Паводле вынікаў пяці месяцаў зніжэнне продажаў склала 19% — да 20,58 тыс. адзінак.
