Оксана Шаляпина. Источник: stayrebel.fun
МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 30 чалавек.
Сярод іншых у спіс дадалі палітвязынку-мастачку Аксану Шаляпіну. Яе затрымалі ў чэрвені 2025 года і 8 снежня мінулага года прысудзілі да трох гадоў калоніі за дапамогу палітвязням. Яна дапамагала некалькім дзясяткам палітвязняў, калі яны знаходзіліся пад вартай.
Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у ЗША, Германіі, Казахстане, Расіі, Грузіі, Беларусі, Люксембургу, Фінляндыі і Італіі, а таксама ў галерэі Larus (ЗША).
Таксама ў пералік уключылі 18-гадовую Анну Старацітараву і грамадзяніна РФ Канстанціна Дзмітрыева.
Цяпер у спісе 6205 прозвішчаў.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачванні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.