Фото: Мининформ
“Беларусьфільм” разам з тэлеканаламі павінны ў гэтым годзе паказаць уласныя тэлесерыялы. Пра гэта на калегіі Мінінфарма заявіў кіраўнік ведамства Марат Маркаў.
“Тэлеканалам трэба забяспечыць ужо ў гэтым годзе першыя вынікі сумеснай з “Беларусьфільмам” вытворчасці ўласных тэлевізійных серыялаў”, — цытуе яго міністэрства.
Сярод іншых задач Маркаў назваў умацаванне дзяржаўных пазіцый у інфармацыйнай прасторы. Таксама патрабуецца павялічыць аб’ём “кантэнту нацыянальнай вытворчасці” на тэлебачанні.
“Акрамя таго, мы гаворым пра падтрымку айчыннай літаратуры і кнігавыдання, узмацненне дзяржаўнай пазіцыі ў інтэрнэт-прасторы, уключаючы сацыяльныя сеткі і месенджары, пра арганізацыю цеснага ўзаемадзеяння традыцыйных СМІ і блогасферы, ажыццяўленне маніторынгу інфапрасторы, адсочванне каналаў выданняў і распаўсюджвання дэструктыўнай літаратуры”, — абазначыў іншыя задачы Маркаў.