Фото: СК
Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце гібелі рабочага ў Лідзе. Здарэнне адбылося напрыканцы мая.
Як расказалі ў СК, у майстэрні адной з транспартных кампаній праводзіўся рамонт малочнай цыстэрны. Падчас зварачных работ унутры ёмістасці адбыўся выбух газа-паветранай сумесі.
У выніку загінуў 52-гадовы электрагазазваршчык. Яго 23-гадовы напарнік атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Па справе падазраваным прызнаны 63-гадовы начальнік майстэрні. Паводле версіі следства, ён даручыў выкананне работ унутры ёмістасці без афармлення нарада-допуску і без правядзення абавязковай дэгазацыі. Перад гэтым у цыстэрне ліквідавалі працечку мантажнай пенай, але аналіз паветра на наяўнасць выбухованебяспечных рэчываў не праводзіўся.
Крымінальная справа расследуецца паводле ч. 2 арт. 306 («Парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека») Крымінальнага кодэкса.