МАГАТЭ сёння пачынае інспекцыю БелАЭС

МАГАТЭ сёння пачынае планавую інспекцыю на БелАЭС. Яна пройдзе 29–30 студзеня.

Як паведамілі ў «Дзяржатамнаглядзе», у рамках інспекцыі будзе праведзена фізічная інвентарызацыя ядзернага матэрыялу, тэхнічнае абслугоўванне сістэм па захаванні і назіранні МАГАТЭ, праверка вядзення справаздачнай дакументацыі.

Інспекцыя праходзіць у адпаведнасці з Пагадненнем аб прымяненні гарантый у сувязі з Дагаворам аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!