Лукашэнку збілі з ног на хакейным матчы, і ён не мог устаць — відэа

Хакейная каманда Аляксандра Лукашэнкі 27 снежня згуляла ўнічыю з камандай Брэсцкай вобласці. Падчас матчу адбыўся інцыдэнт з удзелам пажылога хакеіста. На момант звярнуў увагу блогер Сяргей Бяспалаў.

Нападнік Яраслаў Чупрыс пад нумарам 68 каціўся спінай наперад і не заўважыў, як наляцеў на грузнага хакеіста, які стаяў, пад нумарам 01. Ім аказаўся Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка зваліўся з ног, выпусціў клюшку і ўпаў на спіну. Самастойна падняцца ён не змог.

Чупрыс, убачыўшы, каго ён збіў, кінуўся дапамагаць старому. Яму ўдалося падняць прыкметна распаўнелага Лукашэнку і паставіць на канькі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!